Музеі Ватыкана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музеі Ватыкана — сукупнасць музеяў, размешчаных на тэрыторыі дзяржавы Ватыкан. Калекцыі музеяў збіраліся рымскімі папамі на працягу гісторыі і ўтрымліваюць мастацкія работы класічных майстроў, уключаючы творы эпохі Адраджэння.
Хуткія факты Музеі Ватыкана, Заснаваны ...
Музеі Ватыкана | |
---|---|
італ.: Musei Vaticani | |
Заснаваны | 1506 |
Заснавальнік | Юлій II |
Адкрыты | 1771 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | 5,5 млн (2013)[1] |
Адрас | Viale Vaticano 6, I-00192 Roma |
Дырэктар | Антоніа Паалучы |
museivaticani.va (італ.) (фр.) (англ.) (ісп.) (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Музей быў заснаваны Папам Юліем II у пачатку XVI стагоддзя. У маршрут па музеях Ватыкана ўваходзяць Сіксцінская капэла са столевымі роспісамі Мікеланджэла і станцы Рафаэля. У 2013 годзе музеі Ватыкана наведала 5,5 млн турыстаў, дзякуючы чаму яны апынуліся на пятым месцы сярод самых наведвальных музеяў. Музеі налічваюць 54 галерэі, сярод якіх апошняй з’яўляецца Сіксцінская капэла.