Марокі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мыс Марокі (мыс Тарыфа) — самая паўднёвая кропка кантынентальнай Еўропы[1]. Размешчаны на ўскраіне горада Тарыфа ў іспанскай правінцыі Кадыс. Тэхнічна знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы былога вострава Лас-Паломас, злучанага з мацерыком дамбай. Паўднёвы ўскраек мыса знаходзіцца амаль на 36-м градусе паўночнай шыраты.
Марокі | |
---|---|
ісп. Punta de Tarifa | |
36°00′24″ пн. ш. 5°36′29″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Суб'ект | Андалусія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мыс знаходзіцца ў самым вузкім месцы Гібралтарскага праліва, падзяляе Атлантычны акіян і Міжземнае мора. Адлегласць да афрыканскага берага складае 14 км.
Востраў Лас-Паломас цалкам заняты ваеннай часткай, доступ цывільных наведвальнікаў на мыс Марокі забаронены. На мысе знаходзіцца маяк, пабудаваны ў 1826 годзе.
У 710 годзе арабскі военачальнік Тарыф (адкуль і паходзіць назва горада і адна з назваў мыса) высадзіўся тут з войскам у 500 чалавек і заняўся рабункам насельніцтва, вярнуўшыся затым з багатай здабычай, у асноўным, жанчынамі ў Паўночную Афрыку[2]. Набег Тарыфа стаў адной з прычын высадкі ў наступным годзе Тарыка ібн Зіяда і наступнай арабскай заваёвы Андалусіі.