Ліцэнзіі Creative Commons
набор ліцэнзій на творы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліцэнзіі Creative Commons — група ўніфікаваных тэкстаў, якія апісваюць умовы выкарыстання твораў, да якіх яны прыкладаюцца. Яны ўтрымліваюць як кароткае апісанне, якое выкладае істотныя ўмовы максімальна даступнай мовай, так і падрабязны, правераны юрыстамі тэкст у форме ліцэнзій, адпавядаючы заканадаўству аб аўтарскім праве.
Першая версія ліцэнзій была выдадзена амерыканскай некамерцыйнай арганізацыяй Creative Commons 16 снежня 2002 года.
Арганізацыя Creative Commons[Заўв. 1] (яе структура Creative Commons International) садзейнічае прававой і лінгвістычная адаптацыі асноўных ліцэнзій Creative Commons (зараз іх шэсць) да мясцовага заканадаўства ў тых краінах, дзе гэта неабходна. Для гэтага яна робіць адаптацыю тэрміналогіі пад заканадаўства асобнай краіны і, пры неабходнасць, стварае пераклады ліцэнзій на іншыя мовы. Там, дзе такая адаптацыя не зроблена, рэкамендуецца выкарыстоўваць звычайныя неадаптаваныя міжнародныя версіі ліцэнзій, якія створаны, каб працаваць ва ўсіх краінах-удзельніцах пагадненняў па аўтарскім правам. Плануецца, што 4 версія ліцэнзій будзе яшчэ больш універсальнай і больш не будзе патрабаваць адаптацый і перакладаў. Калі версіі для якой-небудзь краіны ніколі не выдаваліся, то гэта не перашкаджае выкарыстанню ліцэнзій у такой краіне.
У адрозненні ад розных ліцэнзій на свабоднае праграмнае забеспячэнне (напрыклад, GNU GPL), ліцэнзіі Creative Commons больш зручныя для фотаздымкаў, малюнкаў, кароткіх тэкстаў і інш., таму што яны не патрабуюць распаўсюджання разам з творам суправаджальнага тэксту з умовамі ліцэнзіі, дастаткова літарнага коду з базавых элементаў.
Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння заклікае сачыць за тым, каб пазначалася дакладная ліцэнзія : «Creative Commons публікуе шмат ліцэнзій, якія вельмі розныя. Таму, сказаць, што твор „выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons“ — гэта пакінуць прынцыповыя пытанні пра ліцэнзіраванне твору без адказу. Калі вы бачыце такую заяву ў творы, калі ласка, папрасіце аўтара змяніць працу, каб выразна і бачна заявіць, якую з ліцэнзій Creative Commons ён выкарыстоўвае»[1].