Лізавета Боўз-Лаян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лэ́дзі Лізаве́та Бо́ўз-Ла́ян (англ.: Lady Elizabeth Bowes-Lyon; 4 жніўня 1900 — 30 сакавіка 2002) — жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 як Карале́ва Лізаве́та (англ.: Queen Elizabeth), апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), Лорд-Хавальнік Пяці Гаваней (1978—2002).
Маці каралевы Лізаветы II (пасля смерці мужа насіла, для адрознення ад цёзкі-дочкі, тытул Каралева-маці[10] (англ.: Queen Mother)).
Каралева-маці — адзін з двух членаў брытанскага каралеўскага дому, якія пражылі больш за 100 гадоў (іншай была герцагіня Глостэрская Аліса, народжаная Мантэгю, 1901—2004). Як герцагіня Ёркская, яна — разам з мужам і дзвюма дачкамі Лізаветай і Маргарэт — увасабленне традыцыйных уяўленняў брытанцаў аб сям’і і дзяржаўнай службе[11].