Лоннае сучляненне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лоннае сучляненне або лабковы сімфіз (лац.: symphisis pubica) — размешчанае па сярэдняй лініі вертыкальнае злучэнне верхніх галін лонных костак. Размяшчаецца спераду ад мачавога пузыра і зверху ад вонкавых палавых органаў (уваходу ў похву ў жанчын і палавога члена у мужчын). У мужчын да лоннага сучлянення прымацоўваецца звязак, які падвешвае палавы член. У жанчын побач з лонным сучляненнем размяшчаецца клітар.