Леанард Эйлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанард Ойлер, таксама Леанард Эйлер (ням.: Leonhard Euler; 15 красавіка 1707 — 18 верасня 1783) — выдатны швейцарскі матэматык, зрабіў значны ўклад у развіццё матэматыкі, фізікі, механікі, астраноміі.
Леанард Ойлер (Эйлер) | |
---|---|
ням.: Leonhard Euler | |
| |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1707(1707-04-15)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1783(1783-09-18)[1][2][…] (76 гадоў) ці 7 (18) верасня 1783[5][6] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Paul III Euler[d][7] |
Маці | Marguerite Brucker[d][7] |
Жонка | Salomea Abigail Euler[d] і Katharina Euler[d][5] |
Дзеці | Johann Euler[d], Christoph Euler[d] і Carl Euler[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, выкладчык універсітэта, пісьменнік, тэарэтык музыкі, астраном, навуковец, вынаходнік, кіраўнік, географ |
Навуковая сфера | Матэматыка, механіка, фізіка, астраномія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[8] |
Альма-матар | Базельскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Іаган Бернулі |
Вядомыя вучні | Mikhail Golovin[d], Petr Inokhodtsev[d], Semen Kotelnikov[d], Anders Johan Lexell[d], Stepan Rumovsky[d], Nicolas Fuss[d], Johann Euler[d][9] і Жазеф Луі Лагранж[10] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў у Расіі і Германіі. Аўтар больш як 800 навуковых прац па матэматычнаму аналізу, дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі лікаў, прыбліжаных вылічэннях, нябеснай механіцы, матэматычнай фізіцы, оптыцы і г.д.
Амаль паўжыцця правёў у Расіі, дзе ўнёс істотны ўклад у станаўленне Расійскай навукі. У 1726 годзе ён быў запрошаны працаваць у Санкт-Пецярбург, куды пераехаў годам пазней. З 1731 па 1741, а таксама з 1766 года быў акадэмікам Пецярбургскай Акадэміі Навук (у 1741—1766 гадах працаваў у Берліне, заставаючыся адначасова ганаровым членам Пецярбургскай акадэміі). Добра ведаў рускую мову і частку сваіх сачыненняў (асабліва падручнікі) публікаваў на рускай. Першыя расійскія акадэмікі-матэматыкі і астраномы былі вучнямі Ойлера. Некаторыя з яго нашчадкаў дагэтуль жывуць у Расіі.