Ла-Ла Лэнд
амерыканскі драматычны фільм-мюзікл / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ла-Ла Лэнд» (англ.: La La Land) — амерыканскі драматычны фільм-мюзікл, зняты Дэм’енам Шазэлам. У галоўных ролях — Раян Гослінг і Эма Стоўн. Атрымаў высокую ацэнку крытыкаў і лічыцца адным з найлепшых фільмаў 2016 года.
Ла-Ла Лэнд | |
---|---|
англ.: La La Land | |
Жанр | рамантычны фільм, камедыйная драма[d], кінакамедыя, музычны фільм[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Харэограф | |
Кінакампанія | Lions Gate Entertainment[d] і Summit Entertainment[d] |
Працягласць | 128 хв.[4] |
Бюджэт | 30 млн $[5] |
Зборы | 445 961 105 $[6] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 12 студзеня 2017[7], 7 снежня 2016, 9 снежня 2016, 25 студзеня 2017, 23 лютага 2017, 12 студзеня 2017[4] і 29 снежня 2016[8] |
IMDb | ID 3783958 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюжэт фільма расказвае пра закаханых, пачынаючую актрысу і музыканта з Лос-Анджэлеса. Назва фільма не толькі адносіцца да горада Лос-Анджэлеса, але і з’яўляецца ідыяматычным выразам, што азначае «ўцёкі ад жорсткай рэальнасці ў краіну мрояў і фантазій»[9].
Шазэл напісаў сцэнарый фільма ў 2010 годзе, але на той момант ніводная студыя не была гатова інвеставаць у мюзікл з-за таго, што рэжысёр адмаўляўся ўносіць змены ў сюжэт. Пасля поспеху кінастужкі Шазэла «Апантанасць» кінастудыя Summit Entertainment (англ.) (бел. пагадзілася фінансаваць фільм. Прэм’ера фільма «Ла-Ла Лэнд» адбылася 31 жніўня 2016 года на 73-м Венецыянскім кінафестывалі, а ў амерыканскі кінапракат фільм выйшаў 9 снежня таго ж года. Пры бюджэце ў 30 мільёнаў долараў[5] у сусветным пракаце фільм сабраў больш за 445 мільёнаў долараў[6].
Крытыкі высока ацанілі сцэнарый і рэжысуру Шазэла, ігру Гослінга і Стоўн, а таксама саўндтрэк фільма, напісаны кампазітарам Джасцінам Гурвіцам (руск.) (бел.. Фільм здабыў перамогу ў сямі намінацыях на 74-й цырымоніі прэміі «Залаты глобус (руск.) (бел.», а таксама атрымаў 11 намінацый на прэмію BAFTA (руск.) (бел., у 5 з якіх перамог. «Ла-Ла Лэнд» таксама быў высунуты ў 14 намінацыях на 89-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Оскар», далучыўшыся да рэкордных па колькасці намінацый фільмаў «Усё пра Еву» і «Тытанік».