Лабараторыя Касперскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лабараторыя Касперскага — міжнародная група кампаній з цэнтральным офісам у Маскве, якая спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Заснавана як самастойная кампанія 21 ліпеня 1997 г.
Лабараторыя Касперскага | |
---|---|
Тып | joint-stock company[d] |
Заснаванне | 1997 |
Заснавальнікі | Eugene Kaspersky[d] |
Размяшчэнне | Расія, Масква, Ленінградская шаша, 39а, буд. 3 |
Ключавыя постаці | Яўген Валянцінавіч Касперскі (генеральны дырэктар) |
Галіна | Вытворчасць праграмнага забеспячэння для абароны інфармацыі (англ.) (бел. |
Прадукцыя | Антывіруснае праграмнае забеспячэнне |
Абарот | ▲ $644 млн (2016) МСФС (бел. (тар.)) (бел.[1] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Bring on the future |
Сайт | kaspersky.com |
Кампанія з’яўляецца найбуйнейшым у Еўропе вытворцам сістэм абароны ад шкоднаснага і непажаданага праграмнага забеспячэння, хакерскіх нападаў і спаму. Кампанія ўваходзіць у чацвёрку вядучых сусветных вытворцаў праграмных рашэнняў для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.
Па выніках 2010 г., выручка кампаніі вырасла на 38 %, перавысіўшы $500 млн. У Лабараторыі Касперскага працуюць больш за 2300 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Прадукты кампаніі абараняюць кампутары і мабільныя прылады больш за 300 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім свеце, тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў прадуктах найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў праграмных і апаратных рашэнняў.