Кароткі фільм пра каханне
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Каро́ткі фільм пра каха́нне» (польск.: Krótki film o miłości) — польская псіхалагічная драма, знятая ў 1988 годзе рэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім на аснове ўласнага сцэнарыя, напісанага ў суаўтарстве з Кшыштафам Пясевічам. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Гражына Шапалоўска і Олаф Любашэнка[5][6].
Хуткія факты Кароткі фільм пра каханне, Жанр ...
Кароткі фільм пра каханне | |
---|---|
польск.: Krótki film o miłości | |
Жанр | рамантычны фільм[1], драматычны фільм і меладрама[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | Рышард Чуткоўскі |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Кінааб’яднанне «Tor» |
Працягласць | 87 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1988 і 20 красавіка 1989[4] |
Папярэдні фільм | Кароткі фільм пра забойства |
IMDb | ID 0095467 |
Закрыць
«Кароткі фільм пра каханне» з’яўляецца поўнаметражнай версіяй шостай часткі дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм адпавядае шостай запаведзі паводле каталіцкай традыцыі: «Не чужалож»[7].
Прэм’ера фільма ў Польшчы адбылася ў верасні 1988 года[8] на Фестывалі польскага мастацкага кіно, дзе фільм быў адзначаны 5 узнагародамі, у тым ліку прэміяй «Залатыя львы» за найлепшы фільм[6][9] .