Кароткія нарды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кароткія нарды — адзін з найбольш папулярных відаў гульні ў нарды.
Кароткія нарды — гульня для двух гульцоў на дошцы, якая складаецца з дваццаці чатырох вузкіх трохвугольнікаў, якія называюцца пунктамі. Трохвугольнікі чаргуюцца па колеры і аб’яднаныя ў чатыры групы па шэсць трохвугольнікаў у кожнай. Пункты нумаруюцца для кожнага гульца асобна, пачынаючы з дома дадзенага гульца. Самы далёкі пункт з’яўляецца 24-м пунктам, ён таксама з’яўляецца першым пунктам апанента. Для белых нумарацыя пунктаў зробленая паводле гадзіннікавай стрэлкі, для чорных — супраць гадзіннікавай стрэлкі.