Кардыльера-Суббетыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кардыльера-Суббетыка (ісп.: Cordillera Subbética) — горы на поўдні Іспаніі, частка горнай сістэмы Кардыльера-Бетыка.[1]
Хуткія факты Кардыльера-Суббетыка, Краіны ...
Кардыльера-Суббетыка | |
---|---|
ісп. Cordillera Subbética | |
Краіны | |
Горная сістэма | Кардыльера-Бетыка |
Найвышэйшая вяршыня | Ла-Сагра |
Вышыня | 2383 м |
Закрыць
Найвышэйшы пункт, Ла-Сагра, дасягае вышыні 2383 м над узроўнем мора. Горы працягваюцца ад мыса Трафальгар і Гібралтара на паўночны ўсход уздоўж узбярэжжа Андалусіі і Мурсіі на поўдзень Валенсійскай супольнасці. Пераважаюць вышыні звыш 1000 м, пікі перавышаюць вышыню 1500 м, найвышэйшыя пункты — 2000 м.
На поўнач ад Суббетыкі знаходзяцца горы Кардыльера-Прэбетыка, у некаторых крыніцах абедзве сістэмы аб’ядноўваюцца ў адну, або Прэбетыка лічыцца падсістэмай Суббетыкі.[2] Ла-Сагра і некаторыя вяршыні адносяцца да абедзвюх горных сістэм.