Камера дэльі Спозі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камера дельі Спозі, Камера пікта (італ.: Camera degli Sposi, Camera picta — «шлюбны палац», «распісаны пакой») — памяшканне ў Палаца Дукале (руск.) (бел. ў Мантуі, распісанае фрэскамі Андрэа Мантэньі ў 1465—1474 гадах па замове маркіза Лудавіка III Ганзага (руск.) (бел., знакамітая дзякуючы высокай якасці малюнкаў, якія ўключаюць каля 30 партрэтных фігур, і ўмеламу выкарыстанню перспектыўных падманак (плафон столі)[1].
Мантэнья (як сведчыць аўтарскае графіці на адхоне вакна паўночнай сцяны) пачаў сваю працу 16 чэрвеня 1465 года. Але фактычна роспіс ствараўся пазней, пасля яго паездкі ў Фларэнцыю і Пізу (1466 — 67) і цалкам быў скончаны ў 1474 годзе. Магчыма, за час працы, якая перарывалася неаднаразова, першапачатковая праграма магла некалькі разоў змяняцца з-за пажаданняў заказчыка.
Пакой 8х8 м знаходзіцца на 2-м (парадным) паверсе кутняй паўночна-ўсходняй вежы Замка св. Георгія (італ.) (бел., уключанага ў комплекс пабудоў Палаца Дукале (руск.) (бел.. Замак у момант роспісу пакоя меў цэлую анфіладу парадных пакояў, у якую і была ўключана гэтая Камера. З вокнаў адкрываўся від на Сярэдняе возера, дамбу і Мост св. Георгія. Магчыма, менавіта гэты від Мантэнья захаваў у сваёй карціне «Успенне Марыі (ісп.) (бел.» (каля 1462, Прада), якая знаходзілася ў капэле таго ж замка, таксама распісанай яго фрэскамі (не захаваліся).