Калумбус (Джорджыя)
горад у штаце Джорджыя, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калумбус.
Калумбус (англ.: Columbus) — горад у штаце Джорджыя, ЗША.
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Аб’яднаны горад-акруга, размешчаны на заходняй мяжы штата. Ляжыць на рацэ Чатахучы прама насупраць горада Фенікс, штат Алабама. З’яўляецца цэнтрам акругі Маскогі, з якой ён афіцыйна аб’яднаўся ў 1970 годзе.
Гэта другі па велічыні горад штата (пасля Атланты). Знаходзіцца за 100 міль (160 км) на паўднёвы захад ад Атланты.
У горадзе размешчаны музеі і турыстычныя аб’екты, у тым ліку Нацыянальны музей пяхоты, прысвечаны пяхотным падраздзяленням арміі ЗША. Тут ёсць самая доўгая ў свеце гарадская траса для рафтынгу, пабудаваная на рацэ Чатахучы.
У горадзе размяшчаецца кампус Калумбускага дзяржаўнага ўніверсітэта.