Зігмунд Фрэйд
аўстрыйскі псіхолаг, псіхіятр і неўролаг / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зігмунд Фрэйд (ням.: Sigmund Freud — Зігмунд Фройд, поўнае імя Сігізмунд Шлома Фройд, ням.: Sigismund Schlomo Freud; 6 мая 1856, Фрайберг, Аўстра-Венгрыя — 23 верасня 1939, Лондан) — аўстрыйскі псіхааналітык, псіхіятр і неўролаг.
Зігмунд Фрэйд | |
---|---|
ням.: Sigmund Freud | |
Дата нараджэння | 6 мая 1856(1856-05-06)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1939(1939-09-23)[5][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jacob Freud[d][7][8] |
Маці | Амалія Натансон Фрэйд[d][8] |
Жонка | Марта Бернайс[d][8][9] |
Дзеці | Ганна Фрэйд[8], Эрнст Фрэйд[d][8], Martin Freud[d][8][7], Oliver Freud[d][8], Sophie Freud[d][8] і Mathilde Freud[d][8] |
Род дзейнасці | псіхааналітык, неўролаг, эсэіст |
Навуковая сфера | псіхааналіз[10] і неўралогія[10] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Альфрэд Адлер |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Гётэ[d] (1930) |
Узнагароды |
замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (25 чэрвеня 1936) |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулы на тэму Псіхааналіз | |
Канцэпцыі Тэорыі | |
Зігмунд Фрэйд найболей вядомы як заснавальнік псіхааналізу, які зрабіў значны ўплыў на псіхалогію, медыцыну, сацыялогію, антрапалогію, літаратуру і мастацтва XX стагоддзя[11][12]. Погляды Фрэйда на прыроду чалавека былі наватарскімі для яго часу і на працягу ўсяго жыцця даследчыка не пераставалі выклікаць рэзананс і крытыку ў навуковай супольнасці. Цікавасць да тэорый навукоўца не згасае і да сёння[12][13][14].
Сярод дасягненняў Фрэйда найболей важнымі з’яўляюцца распрацоўка трохкампанентнай структурнай мадэлі псіхікі (якая складаецца з «Яно (руск.) (бел.», «Я (руск.) (бел.» і «Звыш-Я (руск.) (бел.»), вылучэнне спецыфічных фаз псіхасексуальнага развіцця (руск.) (бел. асобы, стварэнне тэорыі эдыпава комплексу (руск.) (бел., выяўленне ахоўных механізмаў (руск.) (бел., якія функцыянуюць у псіхіцы, псіхалагізацыя паняцця «несвядомае (руск.) (бел.», адкрыццё пераносу і контр-пераносу (руск.) (бел., а таксама распрацоўка такіх тэрапеўтычных методык, як метад свабодных асацыяцый (руск.) (бел. і тлумачэнне сноў (руск.) (бел..
Нягледзячы на тое, што ўплыў ідэй і асобы Фрэйда на псіхалогію неаспрэчны, многія даследчыкі лічаць яго працы інтэлектуальным шарлатанствам[15]. Практычна кожны фундаментальны для фрэйдаўскай тэорыі пастулат быў раскрытыкаваны з боку значных навукоўцаў і пісьменнікаў, такіх як Карл Ясперс, Эрых Фром[16], Альберт Эліс (руск.) (бел.[17], Карл Краус[18] і многіх іншых. Эмпірычны базіс тэорыі Фрэйда называлі «неадэкватным» Фрэдэрык Крус (англ.) (бел. і Адольф Грунбаўм (англ.) (бел.[19], «махлярствам» псіхааналіз ахрысціў Пітэр Медавар[20], псеўданавуковай тэорыю Фрэйда лічыў Карл Попер[21], што не перашкодзіла, аднак, выдатнаму аўстрыйскаму псіхіятру і псіхатэрапеўту, дырэктару Венскай неўралагічнай клінікі Віктару Франклу ў сваёй фундаментальнай працы «Тэорыя і тэрапія неўрозаў» прызнаць: «І ўсё ж, як мне здаецца, псіхааналіз будзе падмуркам і для псіхатэрапіі будучыні. […] Таму ўклад, зроблены Фрэйдам у стварэнне псіхатэрапіі, не траціць сваёй каштоўнасці, і зробленае ім ні з чым не параўнальна».
За сваё жыццё Фрэйд напісаў і апублікаваў велізарную колькасць навуковых прац — поўны збор яго твораў складае 24 тамы[22]. Ён меў званні доктара медыцыны, прафесара, ганаровага доктара права Універсітэта Кларка (англ.) (бел. і з’яўляўся замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства, уладальнікам прэміі Гётэ (англ.) (бел., з’яўляўся ганаровым членам Амерыканскай псіхааналітычнай асацыяцыі (англ.) (бел., Французскага псіхааналітычнага таварыства (англ.) (бел. і Брытанскага псіхалагічнага таварыства (руск.) (бел.[23][24][25]. Не толькі пра псіхааналіз, але і пра самога навукоўца выпушчана мноства біяграфічных кніг. Кожны год пра Фрэйда выдаецца больш прац, чым пра любога іншага тэарэтыка псіхалогіі[11].