Жан Батыст Рэньё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Батыст Рэньё (фр.: Jean-Baptiste Regnault; 9 кастрычніка 1754, Парыж — 12 лістапада 1829, там жа) — французскі мастак.
Жан Батыст Рэньё | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Regnault | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1754(1754-10-09) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1829(1829-11-12)[2][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sophie Regnault[d] |
Дзеці | Antoine-Louis Regnault[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
Уплыў | Jean Bardin[d], Нікала Бернар Лепісье і Жазеф-Мары В’ен |
Уплыў на | Théodore Caruelle d'Aligny[d], Louis Hersent[d], Henriette Lorimier[d], Jean-Michel Mercier[d], Joseph Albrier[d], Adélaïde Binart[d], Louis Laffitte[d], Constance Marie Charpentier[d], Rosalie Caron[d], Alexandrine Delaval[d], Michel Delaporte[d], Édouard Liénard[d], Alexandre-Romain Honnet[d], Henri Auguste César Serrur[d], Pauline Auzou[d], Adèle Romany[d], Louis-Yves Queverdo[d] і Firmin-Hippolyte Beaunier[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Жана Бардэна, суправаджаў яго ў італьянскай паездцы. У 1776 г. быў ганараваны Рымскай прэміяй за карціну «Аляксандр і Дыяген». У 1790-я гг. актыўна выступаў у падтрымку рэвалюцыйнага руху, напісаў вядомае палатно «Свабода ці смерць», якое алегарычна адлюстроўвае неабходнасць выбару на карысць Рэспублікі з яе ідэаламі свабоды, роўнасці і братэрства. Аўтар шматлікіх гістарычных палотнаў і алегорый на антычныя тэмы.
Рэньё быў бачным мастацкім педагогам. Да яго вучняў належыць цэлы шэраг французскіх жывапісцаў, у тым ліку П'ер Нарсіс Герэн, Аляксандр Менжо, Франсуа Бушо, Тама Анры, Луі Эрсан, Шарль Поль Ландон, Анры Грэведон, Алексіс Франсуа Жырар і іншыя.