Жак-Іў Кусто
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жак-Іў Кусто́ (фр.: Jacques-Yves Cousteau; 11 чэрвеня 1910, Сент-Андрэ-дэ-Кюбзак, Бардо, Францыя — 25 чэрвеня 1997, Парыж, Францыя) — знакаміты французскі даследчык Сусветнага акіяна, фатограф, рэжысёр, вынаходнік, аўтар мноства кніг і фільмаў.
Контр-адмірал. Член Французскай акадэміі (1989). З 1952 года кіраваў падводнымі даследаваннямі на судне «Каліпса», з 1985 года — на турбапарусным судзе «Алкіёна». З 1957 года дырэктар Акіянаграфічнага музея ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (даследаванні кантынентальнага шэльфу: умоў жыцця і працы людзей у падводным асяроддзі). Вынаходнік (разам з Эмілем Ганьянам) акваланга (1943), падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак»; прыстасаваў кінакамеру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаннямі аховы падводнага асяроддзя. Аўтар кніг і каля 90 дакументальных фільмаў, сярод якіх «Свет маўчання» (1956), «Залатая рыба» (1959) (прэмія «Оскар») і «Свет без сонца» (прэмія «Оскар», 1965)[7].