Евангеліярый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Евангеліярый (лац.: Evangeliarium) — адна з літургічных кніг лацінскага абраду, якая ўжываецца ў набажэнствах Рымска-каталіцкай Царквы.
Евангеліярый утрымлівае асобныя фрагменты тэкстаў Евангелля і з'яўляецца разнавіднасцю альбо складнікам лекцыянарыя — літургічнага зборніка фрагментаў тэкстаў Святога Пісання, размеркаваных згодна з парадкам літургічнага году[1]. У практыцы паўднёваславянскіх і ўсходнеславянскіх вытворных візантыйскага абраду аналагам евангеліярыя з'яўляецца апракас.