Джон Сідні Мак-Кейн
амерыканскі палітык, сенатар-рэспубліканец ад штату Арызона / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Сідні Мак-Кейн III (англ.: John Sidney McCain III; 29 жніўня 1936, ваенна-марская база Кока-Сола, Зона Панамскага канала, ЗША — 25 жніўня 2018) — амерыканскі палітык, сенатар-рэспубліканец ад штату Арызона. З 3 верасня 2008 афіцыйны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. На прэзідэнцкіх выбарах 4 лістапада 2008 прайграў Бараку Абаму
Джон Мак-Кейн | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
John McCain | ||||||||||||
|
||||||||||||
Папярэднік | Бары Голдуатэр | |||||||||||
|
||||||||||||
Папярэднік | Джон Роўдс | |||||||||||
Пераемнік | Джон Роўдс III | |||||||||||
Нараджэнне |
29 жніўня 1936(1936-08-29)[1][2][…] |
|||||||||||
Смерць |
25 жніўня 2018(2018-08-25)[3][1][…] (81 год) |
|||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: John Sidney McCain III | |||||||||||
Бацька | John S. McCain, Jr.[d] | |||||||||||
Маці | Roberta McCain[d] | |||||||||||
Жонка |
Кэрал Шэп (разв. 1980) Сіндзі Лу Хенслі (з 1980) |
|||||||||||
Дзеці |
Дуглас (нар. 1959, усын.1966), Эндру (нар. 1962, усын. 1966), Сідней (нар. 1966), Меган (нар. 1984), Джон Сідні IV «Джэк» (нар. 1986), Джэймс «Джымі» (нар. 1988), Брыджэт (нар. 1991, удач. 1993) |
|||||||||||
Веравызнанне | Паўднёвая баптысцкая канвенцыя[d], пратэстанцтва і баптызм | |||||||||||
Партыя | Рэспубліканская | |||||||||||
Член у | ||||||||||||
Адукацыя | ||||||||||||
Дзейнасць | палітык, ваенна-марскі афіцэр, аўтабіёграф, лётчык-знішчальнік, лётчык, сцэнарыст, пісьменнік, аўтар, тэлевядучы | |||||||||||
Навуковая дзейнасць | ||||||||||||
Навуковая сфера | палітыка[7] | |||||||||||
Месца працы | ||||||||||||
Аўтограф | ||||||||||||
Прыналежнасць | ЗША | |||||||||||
Род войскаў | Ваенна-марскія сілы ЗША | |||||||||||
Званне | капітан 1-га рангу[d] | |||||||||||
Бітвы | ||||||||||||
Узнагароды |
|
|||||||||||
Сайт | mccain.senate.gov | |||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзед і бацька Мак-Кейна былі адміраламі Ваенна-марскога флоту ЗША. Джон Мак-Кейн у 1958 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША, стаўшы лётчыкам палубнай авіяцыі. Ветэран В’етнамскай вайны. Збіты над Ханоем у 1967 годзе, прабыў у в'етнамскім палоне 5 з паловай гадоў і быў выпушчаны ў 1973 годзе па ўмовах Парыжскага дагавора.
У 1981 Мак-Кейн выйшаў у адстаўку, а ў 1982 быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі. У 1986 абраны сенатарам ад Арызоны, пераабіраўся тройчы — у 1992, 1998 і ў 2004. У 2000 удзельнічаў у выбарах прэзідэнта ЗША, але прайграў Джорджу Бушу-малодшаму. З лютага 2008 года разглядаецца як асноўны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў, быў афіцыйна падтрыманы Джорджам Бушам-малодшым. 3 верасня 2008 быў аб’яўлены афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.