Дашнакцуцюн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (АРФ), Дашнакцуцюн (арм.: Հայ Յեղափոխական Դաշնակցութիւն (ՀՅԴ) — «Армянская рэвалюцыйная супольнасць») — адна з найстарэйшых армянскіх палітычных партый. Створана ў 1890 годзе ў Тыфлісе (Тбілісі).
Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (Дашнакцуцюн) | |
---|---|
арм.: Հայ Յեղափոխական Դաշնակցութիւն | |
Лідар | Грант Аўсепавіч Маргаран |
Заснавальнік | Christapor Mikaelian[d], Stepan Zorian[d] і Simon Zavaryan[d] |
Дата заснавання | 1890, Тыфліс |
Штаб-кватэра | Ерэван |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыялізм, левы нацыяналізм, патрыятызм[1][2][3][4][5][6] |
Інтэрнацыянал | Сацыялістычны |
Колькасць членаў | каля 32000 (2007)[7] |
Дэвіз | «Մահ կամ ազատութիւն» («Смерць ці воля») |
Месцаў у Нацыянальным сходзе Арменіі |
5 / 131 |
Партыйны друк | газета «Еркір», часопіс «Дрошак» |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (2 чал.) |
Сайт | arfd.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйная назва на рускай мове — Армянская революционная федерация «Дашнакцутюн» (АРФ «Дашнакцутюн»). Праграмай 1894 года зафіксаваны прынцыпы раўнапраўя народаў і рэлігій, развіццё нацыянальнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на прынцыпах калектывізму. Тэрарызм, таксама быў улучаны партыяй у тактычны арсенал[8].
У 1918—1920 гадах «Дашнакцуцюн» — кіруючая партыя ў Рэспубліцы Арменіі.
З дня абвяшчэння незалежнасці 28 мая 1918 г., Арменія была ў бесперапынных войнах амаль з усімі сваімі суседзямі, апроч Ірана — з Турцыяй, Грузіяй, Азербайджанам. І як завяршальны этап, у выніку ўварвання і ваенных дзеянняў супольных войскаў турэцкіх кемалістаў, расійскіх бальшавікоў і азербайджанцаў, у снежні 1920 г., Рэспубліка Арменіі спыніла сваё існаванне. Арменія абвяшчалася незалежнай сацыялістычнай рэспублікай, створаны Часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт у складзе 5 членаў ад Камуністычнай партыі і левых дашнакаў, і 2 членаў Дашнакцуцюн па пагадненні з камуністамі.
У 1907—1960 гадах — член Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. З 1996 года зноў бярэ ўдзел у яго працы ў якасці назіральніка, у 1999 годзе атрымала кансультацыйны статус, а з 2002 года аднавіла паўнапраўнае членства ў гэтай арганізацыі[9].