Дараманскае мастацтва і архітэктура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дараманскае мастацтва і архітэктура (дараманскі перыяд) — перыяд у еўрапейскім мастацтве, калі адбываўся пераход ад Позняй антычнасці да раманскага стылю. Пачатак гэтага перыяду вызначаецца альбо ад з’яўлення франкскага каралеўства Меравінгаў каля 500 года н. э., альбо ад Каралінгскага адраджэння ў канцы VIII стагоддзя, а завяршэнне звязана з паступовым узнікненнем раманскага стылю з XI стагоддзя.
Тэрмін «дараманскае мастацтва» пераважна выкарыстоўваецца для архітэктуры і манументальнай скульптуры, але адносіцца і да іншых відаў мастацтва таго перыяду.
Асноўнай тэмай на працягу гэтага перыяду быў працэс змешвання і паглынання класічных міжземнаморскіх і хрысціянскіх формаў з германскімі, стварэнне на іх аснове новых цікавых формаў, што ў выніку прывяло да пачатку перыяду раманскага мастацтва ў XI стагоддзі. У прыватнасці, у будаўніцтве цэркваў з’явілася шмат новых формаў, якія ў перыяд раманікі і готыкі сталі стандартам, напрыклад клуатр, два віды сяродкрыжжа, вестверк, царкоўныя вежы.
На лініі развіцця сярэднявечнага мастацтва дараманскаму мастацтву папярэднічала мастацтва перыяду міграцый «варварскіх» народаў: гіберна-саксонскае (укр.) (бел. Брытанскіх астравоў і пераважна меравингскае мастацтва (руск.) (бел. кантынентальнай Еўропы.