Гісторыя цацак (серыя фільмаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гісторыя цацак» (англ.: Toy Story, МФА: [tɔɪ ˈstɔːɹi]) — серыя поўнаметражных анімацыйных фільмаў, створаных з выкарыстаннем CGI-графікі. Ідэя мультфільмаў належыць студыі Pixar, дыстрыб'ютарам выступіла Walt Disney Pictures. Паводле сюжэту серыі, цацкі — адушаўлёныя істоты, якія хаваюць ад людзей сваё поўную прыгод жыццё. Рэжысёрам першых двух фільмаў стаў Джон Ласетэр, стварэннем трэцяй часткі кіраваў Лі Анкрыч. На 2019 год франшыза складаецца з чатырох анімацыйных фільмаў; на іх аснове было выпушчана некалькі спін-офаў і відэагульняў.
Гісторыя цацак | |
---|---|
Toy Story | |
Тып мультфільма | Камп'ютарная анімацыя |
Жанр | Камедыя |
Рэжысёр |
Джон Ласетэр Лі Анкрыч Эш Брэнан (англ.) (бел. |
Прадзюсар |
Ральф Гугенхайм Боні Арнольд Элен Плоткін Карэн Роберт Джэксан Дарла Андэрсан (англ.) (бел. |
Аўтар сцэнарыя |
Джос Уідан Эндру Стэнтан Джоэль Коэн (англ.) (бел. Майкл Арнт (англ.) (бел. Крыс Уэб Дуг Чэмберлейн Алек Сокалаў Рыта Сяа |
Ролі агучвалі |
Том Хэнкс Цім Ален Дон Рыклес Джаан К'юсак Эні Потс Лі Эрмей Лоры Меткалф |
Кампазітар |
Рэндзі Ньюман Марк Мотэрсба (англ.) (бел. Генры Прайс Джэкман |
Студыя | Pixar, Walt Disney Pictures |
Краіна | ЗША |
Працягласць | 276 хвілін |
Прэм’ера |
1: 22 лістапада 1995 2: 24 лістапада 1999 3: 18 чэрвеня 2010 4: 21 чэрвеня 2019 |
Бюджэт | $320 млн. |
Зборы | $1,948,095,207 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Серыя атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў. «Гісторыя цацак» была адзначана за тэхнічныя інавацыі ў анімацыі і дасціпны сцэнарый[1][2]. У наш час гэта адзін з самых найвялікшых і рэвалюцыйных фільмаў у гісторыі анімацыі[3][4][5][6][7][8][9]. «Гісторыя цацак 2» таксама атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў, якія адзначылі «ашаламляльную анімацыю, якая імгненна робіць фільм класікай». «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» набыла ўсеагульнае прызнанне крытыкаў, якія назвалі яе «лепшым анімацыйным фільмам».
Анімацыйныя фільмы серыі «Гісторыя цацак» атрымалі мноства ўзнагарод і намінацый, сярод якіх «Оскар», «Эні», «Залаты глобус», «Грэмі», «BAFTA» і «Kids’ Choice Awards».