Гістарычныя вобласці Польшчы
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гістарычныя вобласці Польшчы — рэгіёны, якія былі звязаны з Польскай дзяржавай на працягу яго гісторыі, або знаходзяцца ў сучаснай Польшчы, без уключэння іх у яе адміністрацыйны падзел. Ёсць некалькі гістарычных і культурных рэгіёнаў Польшчы, якія з’яўляюцца этнаграфічнымі абласцямі. Іх дакладныя межы не могуць быць вызначаны, з прычыны таго, што рэгіёны не з’яўляюцца афіцыйнымі палітычнымі ці адміністрацыйнымі адзінкамі. Яны адрозніваюцца паводле культурных асаблівасцей, народных традыцый, ладу жыцця і да т.п. У пэўнай ступені, рэгіёны адпавядаюць зонам дыялектаў польскай мовы.