Гіперкінез
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіперкінез — паталагічныя празмерныя міжвольныя рухі, якія з'яўляюцца пры арганічных і функцыянальных паразах нервовай сістэмы. Гіперкінез узнікае звычайна пры паразах кары галаўнога мозга, падкоркавых рухальных цэнтраў або ствалавой часткі мозгу. Да гіперкінезу адносяць атэтоз, харэю, міякланію (кароткае ўздрыгванне цягліцы або цягліцавага пучка з маланкавым тэмпам скарачэння) і інш.