Гульні розуму
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гульні розуму» (англ.: A Beautiful Mind — «Цудоўны розум»[2]) — біяграфічная драма Рона Ховарда па аднайменнай кнізе С. Назар, якая распавядае пра жыццё Джона Форбса Нэша, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы[3]. Кніга ў 1998 годзе была намінавана на Пулітцэраўскую прэмію. Сцэнарый да фільма быў напісаны Аківам Голдсманам. Галоўную ролю ў карціне выканаў Расел Кроу; таксама зняліся Джэніфер Конелі, Эд Харыс, Крыстафер Пламер і Пол Бетані. Фільм атрымаў чатыры «Оскары» (найлепшы фільм, адаптаваны сцэнарый, рэжысура, актрыса другога плана — Джэніфер Конелі), узнагароду «Залаты глобус» (у прыватнасці, прыз атрымаў Расел Кроу за найлепшую мужчынскую ролю) і быў адзначаны некалькімі прэміямі BAFTA. Прэм’ера фільма адбылася 21 снежня 2001 года ў ЗША[4]. Фільм быў дадатна ўспрыняты крытыкамі і сабраў больш 300 млн долараў па ўсім свеце.
Гульні розуму | |
---|---|
A Beautiful Mind | |
Жанр | меладрама / драма |
Рэжысёр | Рон Ховард |
Прадзюсар |
Браян Грэйзер Рон Ховард |
Сцэнарыст |
Аківа Голдсман па кнізе Сільвіі Назар |
У галоўных ролях |
Расел Кроу Эд Харыс Джэніфер Конелі Крыстафер Пламер Пол Бетані |
Аператар | Роджэр Дзікінс |
Кампазітар | Джэймс Хорнер |
Кінакампанія |
Universal Pictures DreamWorks SGC |
Працягласць | 135 хвіл. |
Бюджэт | 58 млн $[1] |
Зборы | 313 542 341 $[1] |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 2001 |
IMDb | ID 0268978 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя пачынаецца з ранніх гадоў маладога генія Джона Нэша. У яго пачынае развівацца параноідная шызафрэнія, якая суправаджаецца галюцынацыямі, і прагрэсуе да таго часу, пакуль не ставіць пад удар яго працу і адносіны з жонкай і сябрамі.
Фільм быў раскрытыкаваны за недакладнае адлюстраванне на экране некаторых аспектаў жыцця Нэша. Фільм прадставіў яго галюцынацыі як зрокавымі, так і слыхавымі, тады як у рэальным жыцці яны былі выключна слыхавымі[5].