Гуадалетэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуадалетэ (ісп.: Guadalete) — рака ў Іспаніі ў правінцыях Кадыс і Севілья. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Сьера-дэ-Грасалема, рака ўпадае ў Кадыскі заліў каля Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Даўжыня — 159 км, плошча басейна — 3360 км². Расход вады 10 м³/с.[2]
Гуадалетэ | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 3 360 км²[1] |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 36°45′21″ пн. ш. 5°23′42″ з. д.HGЯO |
Вусце | Кадыская бухта[d] |
• Каардынаты | 36°34′44″ пн. ш. 6°14′30″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кадыская бухта[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбуйнейшымі прытокамі з’яўляюцца Гуадальпаркун (правы) і Махасеітэ (левы). На рацэ тры вадасховішчы — Аркос, Борнас і Саара-эль-Гастар; гарады — Херэс-дэ-ла-Франтэра, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя і Аркас-дэ-ла-Франтэра.
Пасля ліўневых дажджоў Гаўдалетэ выходзіць з берагоў. Моцныя паводкі назіраліся ў 1881, 1917, 1930, 1963, 1996 гадах. У час паводкі 1963 года расход вады ў рацэ дасягаў 1400 м³/с.
У ліпені 711 года ў бітве каля ракі вестготы пад камандаваннем караля Родэрыха пацярпелі паражэнне ад войск Тарыка ібн Зіяда, што было пачаткам арабскай заваёвы Пірэнейскага паўвострава.[3]