Генрых Іпалітавіч Семірадскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генрых Іпалітавіч Семірадскі (пры нараджэнні Генрык Гектар Семірадскі (польск.: Henryk Hektor Siemiradzki); 12 [24] кастрычніка 1843, Нова-Белгарад, Харкаўская губерня — 23 жніўня 1902, Стшалкова, Петракоўская губерня) — беларускі, польскі і рускі[3][4][5] мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў позняга акадэмізму. Вучыўся ў Харкаве і Пецярбургу, але большую частку актыўнага творчага жыцця правёў у Рыме. Найбольш вядомы манументальнымі палотнамі на сюжэты з гісторыі антычных Грэцыі і Рыма; таксама паспяхова працаваў у жанры камернай ідыліі, пейзажу і партрэта. Займаўся афармленнем тэатраў і прыватных інтэр’ераў. Акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў, акадэмій жывапісу Берліна, Стакгольма, Рыма, Турына, член-карэспандэнт французскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў[ru]. Творы ў асноўным рассеяны па музеях Польшчы, Украіны і Расіі, а таксама прыватных зборах еўрапейскіх краін. Персанальныя выстаўкі мастака праходзілі ў Польшчы ў 1903, 1939, 1968 і 1980 гадах; ў 2017—2018 гадах у Дзяржаўным Рускім музеі праходзіла энцыклапедычная выстаўка «Генрых Семірадскі і калонія рускіх мастакоў у Рыме». Многія работы мастака страчаны, напрыклад роспісы храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
Генрых Іпалітавіч Семірадскі | |
---|---|
польск.: Henryk Siemiradzki | |
Дата нараджэння | 12 (24) кастрычніка 1843 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1902(1902-08-23)[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Гіпаліт Семірадскі[d] |
Маці | Міхаліна з Прушынскіх[d] |
Жонка | Марыя з Прушынскіх[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм |
Уплыў | Dmytro Bezperchy[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |