Галандцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нідэрла́ндцы, або гала́ндцы (нідэрл.: Nederlanders, слухаць) — еўрапейскі народ, карэннае насельніцтва Нідэрландаў. Агульная колькасць (2023 г.) — 13 830 200 чалавек[1].
Галандцы (Nederlanders) | |||||||||||||||||
Агульная колькасць | 13830200 (2023) | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэгіёны пражывання | Нідэрланды — 12517000 Бельгія — 192000 | ||||||||||||||||
Мова | нідэрландская (галандская) | ||||||||||||||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||||||||||||||
Блізкія этнічныя групы | фламандцы, афрыканеры, бюргеры, фрызы, немцы |
Продкамі галандцаў былі германцы, якія перасяліліся на тэрыторыю Нідэрландаў у 1 тысячагоддзі да н. э. Ужо да VIII — IX стст. на аснове мясцовых франкскіх дыялектаў склалася старажытная галандская мова. Аднак найважнейшую ролю ў вылучэнні асобнага галандскага этнаса і яго адасаблення ад блізкіх па мове фламандцаў адыграла васьмідзесяцігадовая Нідэрландская рэвалюцыя, у выніку якой узнікла Рэспубліка Злучаных правінцый, дзе насельніцтва знаходзілася пад значным уплывам Рэфармацыі.
Мясцовае грамадства развівалася ў духу так званай «польдарнай мадэлі», што прадугледжвала высілкі кожнага чальца для агульнай справы, права яго голасу пры прыняцці рашэнняў, шанаванне прыватнага жыцця. Гэта мадэль сфарміравалася ў далёкім мінулым, калі стварэнне і падтрыманне польдараў патрабавала супрацоўніцтва і дасягнення кампрамісу. Але яна застаецца актуальнай і ў нашы дні, што выяўляецца ў палітыцы, усталяванні сацыяльных сувязей, паўседзённым жыцці.
Галандцы — адзін з першых еўрапейскіх народаў, які перажыў урбанізацыю, спажывецкую рэвалюцыю, перайшоў ад двухразовага да чатырохразовага дзённага харчавання. Сучасная народная культура вызначаецца фестывалямі, што спалучаюць старыя і новыя традыцыі.