Галактычная рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галакты́чная рэспу́бліка (англ.: The Galactic Republic) — назва міжпланетарнай дзяржавы ў выдуманым свеце «Зорных войнаў» у перыяд 25 053 — 0 д. б. я. Галоўным заканадаўчым органам з’яўляўся Галактычны сенат на чале з Вярхоўным канцлерам. Цягам 25 тысяч гадоў падтрымлівала дэмакратычную форму кіравання, аднак пад канец свайго існавання яе эфектыўнасць была знівелявана пашырэннем бюракратыі, што стала прычынай пераўтварэння яе ў імперыю. Гэты працэс падрабязна прадстаўлены ў першых трох серыях «Зорных войнаў» (эпізоды I—III). У арыгінальнай трылогіі, якая руйнуе імперыю і аднаўляе рэспубліку, для адрознення ад новага ладу першая Галактычная рэспубліка завецца «старой».