Вілем ван дэ Велдэ Малодшы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вілем ван дэ Велдэ Малодшы (да 18 снежня 1633, Лейдэн — 6 красавіка 1707, Грынвіч) — нідэрландскі мастак, самы вядомы і самы таленавіты мастак з сямейства ван дэ Велдэ. Яго называлі Рафаэлем марскога жывапісу.
Вілем ван дэ Велдэ Малодшы | |
---|---|
нідэрл.: Willem van de Velde | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Дата нараджэння | 18 снежня 1633(1633-12-18)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1707(1707-04-06)[3][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Willem van de Velde the Elder[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілем вучыўся караблебудаванню і малюнку ў свайго бацькі Вілема ван дэ Велдэ Старэйшага, затым вывучаў жывапіс у Сімона дэ Влігера. У першай палове свайго жыцця Вільем ван дэ Велдэ Малодшы займаўся маляваннем перамог галандскага флота. У 1677 годзе паступіў на службу да англійскага караля Карла II. Пасля смерці Карла II на некаторы час вярнуўся ў Нідэрланды, але неўзабаве быў зноў прызваны на службу ў Англію каралём Якавам II.
Мастак знакаміты сваімі карцінамі, якія паказваюць спакойнае мора з чароўным адлюстраваннем роўнядзі вады і марскімі баталіямі. Яго работы захоўваюцца ў Лонданскай нацыянальнай галерэі і прыватных англійскіх калекцыях, у амстэрдамскім дзяржмузеі, Гаазе, Берліне, Мюнхене, Вене і Парыжы. У Эрмітажы знаходзяцца тры карціны Вільема ван дэ Велдэ Малодшага. Акрамя карцін, ён пакінуў мноства малюнкаў, колькасць якіх пераўзыходзіць 8000.