Вобласць глыбокага агляду Хабла
Фотаздымак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Hubble Deep Field (HDF, Глыбо́кае по́ле Ха́бла) — выява невялікай вобласці ў сузор’і Вялікай Мядзведзіцы, атрыманая касмічным тэлескопам «Хабл». Вобласць, бачная на малюнку, роўная 5,3 квадратным вуглавым хвілінам[1] — прыкладна 1⁄28000000 плошчы нябеснай сферы. Выява была сабрана з 342 асобных здымкаў, узятых з Шырокавугольнай планетнай камеры 2been (англ.: Wide Field and Planetary Camera 2 — WFPC2), усталяванай на тэлескопе «Хабл». Пабудова малюнка праводзілася на працягу некалькіх дзён, у перыяд з 18 снежня па 28 снежня 1995 г.[2]
Вобласць з’яўляецца настолькі маленькай, што толькі некалькі зорак з пярэдняга плана Млечнага Шляху ляжаць у яе межах; такім чынам, амаль усе 3000 аб’ектаў на малюнку — галактыкі.
У 2004 годзе была пабудавана глыбейшая выява, вядомая як Hubble Ultra Deep Field (HUDF)[3]. Яе стварэнне заняло адзінаццаць дзён назіранняў. У 2012 годзе была выпушчана новая, яшчэ глыбейшая выява — Hubble Extreme Deep Field (XDF). Гэта выява з’яўляецца самай глыбокай і адчувальнай астранамічнай выявай, калі-небудзь зробленай у бачных даўжынях хваль[4].