Вахшскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вахшскі хрыбет — горны хрыбет у Таджыкістане, выцягнуты ўздоўж левага берага сярэдняга цячэння ракі Вахш. Служыць водападзелам рэк Вахш і Кызылсу.
Хуткія факты Вахшскі хрыбет, Краіна ...
Закрыць
Працягласць хрыбта складае каля 80 км. Максімальная вышыня — 3141 м. Хрыбет складзены пясчанікамі, вапнякамі, кангламератамі, глінамі. На схілах размешчаны эфемеравыя паўпустыні і субтрапічныя стэпы.