Вартавыя Галактыкі 2
амерыканскі мастацкі фільм 2017 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вартавыя Галактыкі 2» (англ.: Guardians of the Galaxy Vol. 2) — амерыканскі мастацкі фільм пра супергерояў з элементамі камедыі сцэнарыста і рэжысёра Джэймса Гана з Крысам Пратам, Зоі Салдана, Дэйвам Батыста[es], Вінам Дызелем, Брэдлі Куперам і Куртам Раселам у галоўных ролях. Сцэнарый заснаваны на коміксах Дэна Абнета і Эндзі Ленінга выдавецтва Marvel Comics. З’яўляецца сіквелам экранізацыі, якая выйшла ў 2014 годзе і пятнаццатай карцінай[en] кінематаграфічнага сусвету Marvel. Дзеянне карціны адбываецца праз два-тры месяцы пасля канца гісторыі першага фільма. Па сюжэце Вартавыя Галактыкі працягваюць падарожнічаць па космасе і змагацца за тое, чым сталі адзін для аднаго — сям’ёй, адначасна дапамагаючы Пітэру Квілу раскрыць таямніцу пра яго паходжанне і спыніць ворага, які пагражае знішчыць ўсю галактыку.
Праект быў афіцыйна анансаваны падчас San Diego Comic-Con International у 2014 годзе перад тэатральным выхадам першай часткі. У чэрвені 2015 года было раскрыта назву стужкі і абвешчана, што Джэймс Ган вернецца да працы над сіквелам. Здымкі праходзілі ў кінастудыі Pinewood Atlanta Studios[en] у акрузе Феет, штат Джорджыя з лютага па чэрвень 2016 года, прычым вытворчасць пацярпела вялікія змены ў складзе здымачнай групы з-за іншых абавязацельстваў. Здымкі скончыліся ў чэрвені 2016 года. Ган вырашыў заняцца сіквелам адразу пасля выхаду першага фільма і стварыць сюжэтную лінію пра бацьку Квіла, на ролю якога ў ліпені 2016 года быў зацверджаны Курт Расел.
Сусветная прэм’ера карціны адбылася 10 красавіка 2017 года ў Токіа, у ЗША яна выйшла на экраны 5 мая. Кінастужка сабрала $ 863 млн у сусветным пракаце, стаўшы шостым самым касавым фільмам 2017 года, а таксама апярэдзіўшы свайго папярэдніка. Фільм атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі. Крытыкі высока ацанілі гумар, візуальныя эфекты, саўндтрэк і акцёрскі склад, хоць фільм прызналі не такім «захапляльным» ў параўнанні з першай часткай трылогіі. Сіквел «Вартавыя Галактыкі 3», які плануецца да выхаду ў 2020 годзе, знаходзіцца ў вытворчасці. Джэймс Ган, які вагаўся ў прыняцці рашэння адносна працы над трэцім фільмам, усё ж вярнуўся да пастоў сцэнарыста і рэжысёра трыквела франшызы.