Бухарэст
горад, сталіца Румыніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бухарэ́ст (рум.: București) — сталіца і самы буйны горад Румыніі. З’яўляецца культурным, індустрыяльным і фінансавым цэнтрам краіны. Бухарэст упершыню згадваецца ў дакументах у 1459 годзе, сталіцай Румыніі ён стаў у 1862 годзе. З’яўляецца цэнтрам румынскіх СМІ, культуры і мастацтва.
Горад
Бухарэст
București
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Архітэктура горада ўяўляе сабой сумесь гістарычных, міжваеннай, камуністычнай эпох, а таксама сучаснай архітэктуры. У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі, элегантная архітэктура горада і выдасканаленасць яго эліты дапамаглі зарабіць гораду мянушку «Маленькі Парыж» (рум.: Micul Paris)[4].
Насельніцтва складае 1 883 425[2] жыхароў (2013). Бухарэст — шосты паводле колькасці насельніцтва горад у Еўрапейскім Саюзе, пасля Лондана, Берліна, Мадрыда, Рыма і Парыжа. Эканамічна, Бухарэст з’яўляецца самым квітнеючым горадам у Румыніі[5] і з’яўляецца адным з асноўных прамысловых цэнтраў і транспартных вузлоў Усходняй Еўропы. Апошнія гады горад перажывае эканамічны і культурны бум.