Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
незалежная дзяржава (1919—1922) і рэспубліка СССР (1922—1991) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (скарочана Беларуская ССР, БССР) — фармальна незалежная дзяржава, з 30 снежня 1922 года саюзная рэспубліка СССР.
Гістарычная дзяржава | |||||
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Дэвіз: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» | |||||
Гімн: Гімн Беларускай ССР | |||||
|
|||||
Сталіца | Мінск (да 1939 г. Менск) (1919—1991) | ||||
Мова(ы) |
беларуская, руская (да 1936 года таксама ідыш і польская) |
||||
Грашовая адзінка | савецкі рубель | ||||
Плошча |
52,4 тыс. км² (1919) 207,6 тыс. км² (1991) |
||||
Насельніцтва |
1,5 млн (1919) 10,3 млн (1991) |
||||
Форма кіравання | Савецкая рэспубліка | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Першы сакратар ЦК КПБ | |||||
• 1918—1919 | Аляксандр Мяснікоў (першы) | ||||
• 1990—1991 | Анатоль Малафееў (апошні) | ||||
Старшыня Вярхоўнага Савета | |||||
• 1991 | Станіслаў Шушкевіч | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы раз абвешчана як Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ) 1 студзеня 1919 года ў Смаленску пад кантролем бальшавіцкага ўраду Расіі. 19 студзеня са складу дзяржавы былі выключаны Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. 31 студзеня выйшла са складу Савецкай Расіі, стала фармальна незалежнай дзяржавай. 27 лютага 1919 года ССРБ перастала існаваць, яе тэрыторыі ўключаны ў новаўтвораную Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел ССР).
Другі раз незалежная Беларуская ССР абвешчана 31 ліпеня 1920 года ў Менску. Тэрыторыя дзяржавы ахоплівала пераважна ўсход Менскай губерні. У снежні 1922 года IV Усебеларусі з’езд саветаў прызнаў своечасовым аб’яднанне савецкіх рэспублік. 30 снежня 1922 года БССР стала адной з 4-х дзяржаў-сузаснавальніц СССР, увайшоўшы ў яе склад. У 1924 і 1926 гадах адбыліся два ўзбуйненні тэрыторый БССР, да дзяржавы з земляў РСФСР былі далучаны этнічныя беларускія тэрыторыі са складу Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.
У выніку Заходняга паходу Чырвонай Арміі 1939 года да БССР былі далучаны беларускія этнічныя тэрыторыі Заходняй Беларусі, акрамя Віленскага краю. У 1945 годзе тэрыторыя колішняй Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы.
У 1945 годзе БССР стала адной з дзяржаў-сузаснавальніц ААН.
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 25 жніўня 1991 года прыняты Закон аб наданні статусу канстытуцыйнага закону гэтай Дэкларацыі, БССР стала незалежнай дзяржавай. 19 верасня 1991 года БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь.