Бабатаг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабатаг — горны хрыбет на поўдні Сярэдняй Азіі, на мяжы Узбекістана і Таджыкістана, паміж рэкамі Сурхандар’я і Кафірніган (правыя прытокі Амудар’і).
Вышыня да 2292 м. Даўжыня каля 125 км. Складзены пераважна вапнякамі. На схілах — паўпустыні і нагорна-ксерафітная расліннасць; месца абітання мархура.