Аэрапорт Стакгольм-Арланда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аэрапорт Стакгольм-Арланда (англ.: Stockholm-Arlanda Airport, шведск.: Stockholm-Arlanda flygplats) (IATA: ARN, ICAO: ESSA) — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Швецыі. Размешчаны ў раёне пасёлка Марста, за 42 км на поўнач ад Стакгольма, на паўднёвы ўсход ад горада Упсала. Аэрапорт мае пяць тэрміналаў.
Хуткія факты Аэрапорт Стакгольм-Арланда, Інфармацыя ...
Аэрапорт Стакгольм-Арланда | |
---|---|
ІАТА: ARN — ІКАА: ESSA | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Дата адкрыцця | 1959 |
Уладальнік | Swedavia[d] |
Эксплуатант | Swedavia[d] |
Вышыня НУМ | 42 м |
Сайт | swedavia.com/arlanda/ |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | 26 846 720[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Аэрапорт размешчаны паміж ленам Стакгольм і правінцыяй Упланд. Гэта найбуйнейшы аэрапорт Швецыі і трэці па памеры ў Скандынаўскіх краінах — пасажырапаток у 2007 годзе склаў: ўнутраныя перавозкі — 5.035.958 чалавек, міжнародныя — 12.841.955, агулам — 17.877.913. Аэрапорт Стакгольм-Арланда з’яўляецца адным з трох галоўных хабаў Scandinavian Airlines System.