Афанасій Кірхер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афана́сій Кі́рхер (ням.: Athanasius Kircher; 1601 ці 1602, Гайза каля Фульды, Свяшчэнная Рымская імперыя — 1680, Рым, Папская вобласць) — нямецкі езуіцкі даследчык і ўніверсал, які выдаў каля 40 навуковых прац па розных галінах, найбольш значныя з якіх у арыенталізме, геалогіі і медыцыне. За сваю бязмежную сферу інтарэсаў Кірхер параўноўваўся з Руджэрам Бошкавічам і Леанардам да Вінчы, а таксама атрымаў тытул «Майстра сотні мастацтваў»[6]. У апошнія дзесяцігоддзі ў навуковых колах адбываецца ўзнаўленне зацікаўленасці да Кірхера.
Апанас Кірхер | |
---|---|
Athanasius Kircher | |
| |
Дата нараджэння | 2 мая 1602(1602-05-02)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1680(1680-11-28)[1][2][…] (78 гадоў) ці 27 лістапада 1680(1680-11-27)[3][4] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, матэматык, егіптолаг, музыказнавец, тэарэтык музыкі, універсальны чалавек, вынаходнік, каталіцкі святар, астраном, біёлаг, археолаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, фізік, багаслоў, геолаг, вулканолаг, музеязнавец, кампазітар, гісторык, натураліст |
Навуковая сфера | багаслоўе, мовазнаўства, геалогія і медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Gaspar Schott[d] і Gioseffo Petrucci[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кірхер таксама сцвярджаў, што расшыфраваў старажытнае егіпецкае іерагліфічнае пісьмо, аднак пазней большасць яго прыпушчэнняў і перакладаў на гэтай глебе былі прызнаны бессэнсоўнымі. Тым не менш, ён слушна ўтварыў сувязь паміж старажытнай егіпецкай і сучаснай копцкай мовамі, і асобныя навукоўцы называюць яго заснавальнікам егіпталогіі. Таксама Кірхер захапляўся сіналогіяй і склаў энцыклапедыю Кітая, у якой адзначыў раннюю прысутнасць там нестарыянскіх хрысціян, адначасна паспрабаваўшы звязаць гэты факт з егіпецкай цывілізацыяй і хрысціянствам; сучасныя даследчыкі лічаць апошняе малаверагодным.
Працы Кірхера па геалогіі ўключалі вывучэнне вулканаў і акамянеласцей. Кірхер адным з першых выкарыстаў мікраскоп для выяўлення мікробаў і выказаў меркаванне, што чума была выклікана заразнымі мікраарганізмамі, а таксама прапанаваў эфектыўныя меры дзеля запабягання распаўсюджванню хваробы. Таксама навуковец меў глыбокую зацікаўленасць да тэхналогій і механічных вынаходніцтваў; яму прыпісваюць вынаходства магнітнага гадзінніка, разнастайных аўтаматаў і першага мегафона. Часта яго памылкова называюць і вынаходцам чароўнага ліхтара, але ў яго працы «Ars Magna Lucis et Umbrae» сапраўды сустракаецца вывучэнне прынцыпаў працы падобнага аб'екту.
Пад канец жыцця Кірхерава зорка была заслонена рацыяналізмам Рэнэ Дэкарта і іншых. Аднак у канцы XX стагоддзя эстэтычныя якасці яго працы ізноў былі ацэнены. Сучасныя даследчыкі называюць яго «гігантам сярод вучоных XVII стагоддзя», «адным з апошніх мысляроў, які правамоцна мог абвясціць усе веды сваімі ўладаннямі»[7], «апошнім чалавекам Адраджэння».