Атэнеум (Хельсінкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атэнеум (лац.: Atheneum, грэч. Αθήναιον, названы ў гонар старажытнагрэчаскай багіні Афіны) — цэнтральны мастацкі музей Фінляндыі. Знаходзіцца на плошчы Раўтаціентары, насупраць Цэнтральнага вакзала Хельсінкі.
Хуткія факты Атэнеум, Заснаваны ...
Атэнеум | |
---|---|
фінск.: Ateneumin taidemuseo | |
Заснаваны | 10 кастрычніка 1888 года |
Адкрыты | 1887 |
Месцазнаходжанне | Хельсінкі, Фінляндыя |
Наведвальнікі | 400 079 (2012) |
Адрас | Kaivokatu 2, 00100 Helsinki[1] |
Праезд | Kaivokatu, 2 Helsinki |
ateneum.fi (фін.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Музей валодае самай вялікай ў Фінляндыі калекцыяй твораў мастацтва, якая налічвае больш за 20 тысяч экспанатаў: карцін, скульптур, графікі і рысункаў пачынаючы з прац 1750-х гадоў і сканчаючы творчасцю мастакоў 1950-х гадоў.
Першапачаткова ў будынку музея размяшчаліся Акадэмія мастацтваў і Універсітэт мастацтваў і дызайну Хельсінкі. Атэнеум разам з комплексамі Кіясма і Мастацкім музеем Сінябрухава ўтварае Фінскую нацыянальную галерэю.