Атонская архітэктура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атонская архітэктура — гэта архітэктурны стыль, які развіваўся ў час праўлення імператара Атона Вялікага. Стыль з’яўвіўся ў Германіі і выкарыстоўваўся з сярэдзіны X стагоддзя да сярэдзіны XI стагоддзя.
Атонская архітэктура чэрпае натхненне з каралінгскай і візантыйскай архітэктуры. За выключэннем некаторых прыкладаў, створаных пад уплывам васьмікутнай Капэлы ў Ахене (руск.) (бел., такіх як Царква абацтва Атмарсайм (ням.) (бел. (XI стагоддзе, Эльзас) і апсіда абацтва Святой Тройцы ў Эсэне (англ.) (бел., культавая архітэктура мае тэндэнцыю адхіляцца ад цэнтралізаванага плана. Прымаючы ўплывы ад Рымскай базілікі, Атонская архітэктура захоўвае і каралінгскую характэрную двухбаковую пабудову з апсідамі на канцах храму.