Асвенцім (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асве́нцім (польск.: Oświęcim, ням.: Auschwitz — А́ўшвіц) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Асвянцімскага павета Малапольскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Асвенцім.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 60 кіламетраў ад горада Кракава, ля ўпадзення ракі Солы ў Віслу. Станам на 31 снежня 2007 года, у горадзе пражывае 40 520 чалавек. Паводле колькасці жыхароў ён займае чацвёртае месца ў Малапольскім ваяводстве.
У 1975—1998 гадах горад уваходзіў у склад Бельска-Бяльскага ваяводства.
Асвенцім ляжыць у цэнтры Асвянцімскай катлавіны, паміж Карпацкім пагор’ем і Сілезскімі горамі. З суседнімі рэгіёнамі — Малапольскім, Верхняй Сілезіяй і Цешынскай Сілезіяй — горад мае зручнае аўтамабільнае, чыгуначнае і воднае паведамленне.