Ален (Бадэн-Вюртэмберг)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ален.
Ален (ням.: Aalen) — горад у федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг у Германіі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Ален
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Цэнтр раёна Усходні Альб ўнутры рэгіёна Усходні Вюртэмберг недалёка ад Штутгарта. Знаходзіцца ў даліне верхняга Кохера ва Усходнім Вюртэмбергу. Недалёка бяруць свой пачатак таксама рэкі Рэмс і Ягст, якія ўпадаюць у Некар. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Алена пачынаюцца адгор’і Швабскага Альба, на поўнач — Эльвангенскія горы.
Прыблізна ў 150—160 годзе на тэрыторыі сучаснага Алена быў пабудаваны рымскі форт.
Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзі, у пісьмовых крыніцах згадваецца з XIV стагоддзя. З 1360 да 1802 года быў Імперскім вольным горадам, затым быў захоплены Вюртэмбергам. У 1634 годзе горад перажыў моцны пажар.