Акамтун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акамтун (ісп.: Ocomtún; з юкатэкскай (англ.) (бел. мовы мая — «каменная калона») — археалагічны помнік, размешчаны на тэрыторыі экалагічнага запаведніка Баламку ў муніцыпалітэце Калакмуль, штат Кампечэ, Мексіка. Прадстаўляе сабой рэшткі горада, раскінутыя на тэрыторыі больш за 50 гектараў. Быў знойдзены ў чэрвені 2023 года групай археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам Івана Шпрайца з дапамогай аэрафотаздымкі і лазернага сканавання[1].