Азартная гульня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азартная гульня (фр.: jeu de hasard, літаральна «гульня выпадку») — гульня, у якой выйгрыш цалкам альбо ў значнай ступені залежыць не ад майстэрства гульцоў, а ад выпадку. Гульня, у якой выйгрыш у асноўным залежыць ад майстэрства гульцоў, азартнай не з’яўляецца нават пры наяўнасці элементаў выпадковасці (напрыклад, прэферанс альбо покер).
Тэрмін у цяперашні час мае наступнае эканамічнае вызначэнне: заключэнне закладу на грошы або якую-небудзь матэрыяльную каштоўнасць на падзею з няпэўным зыходам з галоўным намерам атрымання прыбытку або матэрыяльных каштоўнасцей. Азартная гульня залежыць у большай ступені ад выпадковасці, чым ад мастацтва ігракоў, прычым памер ставак прызначаецца адвольна і можа быць зменены гульцамі, а галоўная цікавасць накіравана не на працэс гульні, а на яе зыход[1].