Аднойчы ў Галівудзе (фільм, 2019)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Аднойчы… ў Галівудзе» (англ.: Once Upon a Time in… Hollywood) — амерыканскі фільм 2019 года, пастаўлены Квенцінам Таранціна па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Леанарда Дзі Капрыа, Брэд Піт і Марго Робі. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая.
Падзеі фільма адбываюцца ў 1969 годзе. У цэнтры сюжэту знаходзяцца тэлевізійны акцёр Рык Далтан (Леанарда Дзі Капрыа) і яго дублёр Кліф Бут (Брэд Піт), якія спрабуюць патрапіць на кінаэкраны. Далтон і Бут — суседзі актрысы Шэран Тэйт. У ноч на 9 жніўня 1969 года Тэйт і яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў яе доме, былі забітыя членамі секты Чарлза Мэнсана[5].
Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года ў межах конкурснай праграмы 72-га Канскага кінафестывалю.