Аднарог
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аднарог — міфічная істота, якая сімвалізуе чысціню і ласку. Звычайна аднарога ўяўляюць у выглядзе каня з рогам. Паводле эзатэрычных вучэнняў мае белае цела, чырвоную галаву і блакітныя вочы.
Першыя выявы аднарога сустракаюцца прыблізна ў 4 ст. да н.э. на пячатках са старажытных гарадоў даліны Інда. Сустракаецца ў Атхарва-Веда і Махабхарата. Грэцкая і рымская традыцыі разглядалі аднарога як рэальную жывёліну, яго з’яўленне звязваюць з Афрыкай або Індыяй.