Ішкашымскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ішкашымскі хрыбет — горны хрыбет у заходняй частцы Паміра, уздоўж правага берага ракі Пяндж, у Таджыкістане; заходняя частка Шахдарынскага хрыбта. Даўжыня 95 км. Вышыня да 6096 м (пік Маякоўскага). Складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і інш. Пераважае вышынны рэльеф. Ледавікі. На схілах горныя стэпы і пустыні, у глыбокіх далінах рэк траплюцца зараснікі арчы. Тэрмальныя мінеральныя крыніцы. Бальнеалагічны курорт Гармчашма.
Хуткія факты Ішкашымскі хрыбет, Краіна ...
Ішкашымскі хрыбет | |
---|---|
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Даўжыня | 95 км |
Вышыня | 6096 м |
Закрыць