Ілінойс
штат ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ілінойс (значэнні).
Ілінойс (англ.: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША. Плошча — 140 998 км². Насельніцтва — 12 910 409 чалавек (2009), пяты па колькасці жыхароў штат. Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага. Іншыя буйныя гарады: Арора, Рокфард, Джоліет.
Хуткія факты Ілінойс, Краіна ...
Ілінойс | |||
---|---|---|---|
англ.: State of Illinois | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | Illinois[d][2] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 3 снежня 1818 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
191 м | ||
Часавы пояс | CDT[d] і America/Chicago[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-IL | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкальна» (англ.: Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (англ.: Prairie State). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (англ.: State sovereignty, national union). Назва паходзіць ад наймення аб’яднання індзейскіх плямён. На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).