Спорт
фізычная дзейнасьць, спаборніцтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спорт (па-ангельску: sport, скарачэньне ад першапачатковага анг. disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаных правілах дзейнасьць людзей, якая складаецца ў супастаўленьні іх фізычных і інтэлектуальных здольнасьцяў, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасьці і міжасобасныя адносіны, што ўзьнікаюць у яе працэсе.
Спорт уяўляе сабой спэцыфічны шэраг фізычнай і інтэлектуальнай актыўнасьці, якая зьдзясьняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама мэтанакіраванай падрыхтоўкі да іх шляхам разьмінкі, трэніроўкі, у спалучэньні з адпачынкам, імкненьнем паступовага паляпшэньня фізычнага здароўя, узвышэньня ўзроўню інтэлекта, атрыманьня маральнага задавальненьня, імкненьня да дасканаласьці, паляпшэньне асабістых, групавых і абсалютных рэкордаў, славе, паляршэньня ўласных фізычных магчымасьцяў і навычкаў.