Нэрвовая сыстэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэрвовая сыстэма — цэласная марфалягічная й функцыянальная сукупнасьць розных узаемазьвязаных нэрвовых структураў, якая разам з гумаральнай сыстэмай забясьпечвае ўзаемазьвязаную рэгуляцыю дзейнасьці ўсіх сыстэмаў арганізма й рэакцыю на зьмяненьне ўмоваў унутранага і зьнешняга асяродзьдзя. Нэрвовая сыстэма дзейнічае як інтэгратыўная сыстэма, якая зьвязвае ў адно адчувальнасьць, рухальную актыўнасьць й працу іншых рэгулятарных сыстэмаў (эндакрыннай і імуннай).