Малы Каўказ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малы́ Каўка́з — горная сыстэма ў Закаўказьзі. Злучаецца зь Вялікім Каўказам Ліскім горным сьцягам, на захадзе аддзяляецца ад яго Калхідзкай нізінай, на ўсходзе — Курынскай западзінай. Акаймоўвае з поўначы і паўночнага ўсходу Армянскае нагор’е. Найвышэйшы пункт — гара Арагац (4094 м). Працягласьць — каля 600 км.